Алесь АдамовічАлесь Адамовіч
BYRUEN

adamovich1926@gmail.com

Біяграфія

Алесь Адамовіч

Пісьменнік, публіцыст, літаратуразнаўца, сцэнарыст і грамадскі дзеяч.

Алесь Адамовіч належыць да тых аўтараў, для якіх літаратура была не толькі мастацтвам, але і формай адказнасці. Ён пісаў пра вайну, памяць, чалавечую годнасць і небяспеку забыцця.

1926–1940

Дзяцінства. Сям'я.

Алесь Адамовіч нарадзіўся ў Канюхах, але сваёй сапраўднай малой радзімай называў Глушу — рабочы пасёлак каля Бабруйска, куды сям’я пераехала ў 1928 годзе.

  • #сям’я
  • #Глуша
  • #дзяцінства
Трохгадовы Саша Адамовіч з бацькамі і братам. 1929 год.

Нарадзіўся ў сям’і служачых 3 верасня 1927 года — гэта пашпартная дата. Насамрэч Алесь Адамовіч нарадзіўся 3 жніўня 1926 года: падчас вайны маці, ратуючы сына ад згону ў Нямеччыну, выправіла дату яго нараджэння ў школьным пасведчанні.

Нарадзіўся ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. «Самае таямнічае, легендарнае месца ў маёй біяграфіі — гэтыя самыя Канюхі, у іх я нарадзіўся... Я нічога з Канюхоўскага жыцця не памятаю...»

Яго бацька, Міхаіл Іосіфавіч Адамовіч (1902–1948), родам з вёскі Рачэнь Слуцкага раёна, вучыўся на лекара і ў студэнцкія вакацыі падпрацоўваў у Капыльскім доме адпачынку. Пасля заканчэння медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, куды паступіў у 1923 годзе, у 1928 годзе быў накіраваны на пастаянную працу ў пасёлак Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.

У Глушу ён пераехаў разам з жонкай Ганнай Мітрафанаўнай (1904–1979), родам з вёскі Забалоцце Любанскага раёна, якая ў 1935–1936 гадах скончыла Магілёўскую фармацэўтычную школу, і сынамі: Яўгенам (1924–1992), будучым доктарам, і Аляксандрам. «А сапраўдная малая радзіма, дзе я ўваходзіў ва ўзрост і ў жыццё, — рабочы пасёлак Глуша. Савецкае ўдакладненне: шклозавод “Камінтэрн”».

У 1930 годзе дзеда Алеся Адамовіча, Мітрафана Фаміча Тычыну, «раскулачылі» і выслалі разам з жонкай і трыма дзецьмі з сямі ў далёкую і халодную Якуцію. Маці Алеся Адамовіча ўлады пастаянна нагадвалі, што яна «дачка кулака». Дзед Мітрафан застаўся навек у якуцкай зямлі, астатнія члены сям’і вярнуліся ў Беларусь. Гэтыя падзеі адгукнуліся ў шматлікіх творах Адамовіча.

У Глушы будучы пісьменнік вучыўся з першага па сёмы клас. Любіў кнігі, асабліва Аляксандра Пушкіна, шмат разоў перачытваў «Вайну і мір» Льва Талстога. Найбольшым мужчынскім аўтарытэтам для яго тады былі бацька і дзядзька Антон — брат маці Антон Мітрафанавіч, настаўнік матэматыкі.

Міхаіл Іосіфавіч Адамовіч дамогся будаўніцтва бальніцы ў пасёлку Глуша і загадваў ёю. «Радыус аўтарытэту сельскага лекара», паводле слоў Алеся Адамовіча, заслужана ахопліваў не толькі пасёлак, але і ўсё наваколле. Са студзеня 1940 года бацька знаходзіўся на ваеннай службе. З першых дзён вайны ён быў на фронце, служыў тэрапеўтам 13-й арміі пад камандаваннем Мікалая Пухава і даслужыўся да падпалкоўніка медыцынскай службы.

Алесь Адамовіч з маці і братам Яўгенам
Алесь Адамовіч з маці і братам Яўгенам. 1938 год.

1941–1945

Вайна. Памяць. Чалавек на мяжы

Партызанскі досвед, небяспека і першае сутыкненне з тым, што пазней стане галоўнай тэмай творчасці.

Ваенная памяць стала галоўным нервам дакументальнай прозы Адамовіча.

Глушанскае падполле, партызанскі атрад, небяспека і смерць побач сталі часткай яго асабістай памяці.

Пазней гэты досвед вернецца ў прозе, сцэнарыях і дакументальных кнігах — не як героіка, а як цяжкае сведчанне пра чалавека і яго выбар.

1946–1959

Раздзел у распрацоўцы.

1960-я

Раздзел у распрацоўцы.

1970-я

Раздзел у распрацоўцы.

1980-я

Раздзел у распрацоўцы.

1990-я–2000-я

Раздзел у распрацоўцы.