
Голас аўдыягіда
Маляваныч
акцёр, голас маршруту
Менавіта яго голас вядзе слухача па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы: ад помніка і прыпынку да гісторый людзей, памяці і вяртання да малой радзімы.
Аўдыягід па Глушы
Аўдыягід па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы — які вядзе праз вуліцы, помнік, арт-аб’ект і гісторыі людзей.
Даступна ў Telegram-боце · мабільны дадатак рыхтуецца
Гэта аўдыяпадарожжа па Глушы — пасёлку, дзе прайшло яго дзіцінства і прайшоў свой шлях Алесь Адамовіч. Вы пачуеце рэальныя гісторыі, успаміны, радкі яго кніг агучаныя прафесійным акторвм.
Кожная кропка маршруту адкрывае новы пласт жыцця і спадчыны пісьменніка — праз месца, людзей і ідэі.
На дадзены момант даступны толькі на беларускай мове.

Стварэнне
Аўдыягід нарадзіўся з жадання зрабіць памяць пра Алеся Адамовіча ў Глушы жывой і даступнай.
Мы збіралі матэрыялы, удакладнялі факты, працавалі з тэкстамі маршруту і даволі хутка знайшлі голас, які змог перадаць не толькі інфармацыю, але і атмасферу месца. Даўжэйшым быў шлях ад ідэі да рэалізацыі: трэба было знайсці падтрымку, захаваць задуму і дачакацца моманту, калі праект можна будзе зрабіць якасна.
Нам было важна, каб гэта была не сухая экскурсія, а спакойная і ўважлівая сустрэча з Глушай — з яе памяццю, дарогамі, людзьмі і слядамі жыцця пісьменніка.
Так з'явіўся аўдыягід — маршрут, які дапамагае пачуць гісторыю Алеся Адамовіча там, дзе яна пачалася.

Голас аўдыягіда
акцёр, голас маршруту
Менавіта яго голас вядзе слухача па мясцінах Алеся Адамовіча ў Глушы: ад помніка і прыпынку да гісторый людзей, памяці і вяртання да малой радзімы.
Аўдыягід будзе даступны ў Telegram-боце, пазней — у мабільным дадатку.
Адкрыйце аўдыягід у Telegram-боце або спампуйце і ўсталюйце APK-версію.
Адкрыйце спіс маршруту, выберыце патрэбную кропку і ўключыце аўдыя.
Калі вы ў Глушы, рухайцеся па кропках маршруту і слухайце гісторыі там, дзе яны звязаныя з месцам.
Надзеньце навушнікі, выберыце зручны тэмп і дазвольце гісторыі Глушы гучаць побач.
0107
01Пачатак маршруту і адзін з самых пазнавальных знакаў памяці пра Алеся Адамовіча ў Глушы.
02Вуліца, якая захоўвае імя пісьменніка ў штодзённай прасторы пасёлка.
03Месца, звязанае з сямейнай гісторыяй і вяртаннем Алеся Адамовіча да малой радзімы.
04Кропка пра жывую культуру Глушы, мясцовыя традыцыі і супольнасць.
05Будынак, звязаны з гісторыяй сям’і Адамовічаў і памяццю пра Глушу.
06Матэрыяльны знак памяці пра пісьменніка ў яго роднай Глушы.
07Месца памяці пра блізкіх, настаўнікаў, сяброў і землякоў.
Партнёры
Праект рэалізуецца пры падтрымцы


Мабільная версія рэалізавана пры падтрымцы